Команда
Краткая информация о команде

Команда AFC Red Bisons, Премьерлига. Любительский футбол. Официальный сайт
-
Игры164
-
Победы75
-
Голы681
-
Турниры20
Аматарская міні-футбольная каманда AFC Red Bisons была ўтворана 22 чэрвеня 2010 г. суполкай энтузіястаў, у якую ўваходзілі Павел Астрэйка і брамнік Кастусь Варанцоў. Каманда была ўтворана для ўдзелу ў аматарскіх футбольных турнірах. Пачынаючы з сезона 2010/2011 г. каманда Red Bisons пачала прымаць удзел у міні-футбольных спаборніцтвах, якія з пачатку праводзіліся на вуліцы, а пачынаючы з сезона 2013/2014 гг. перабраліся ў гульнявыя залы.
Летам 2017 г. каманда Red Bisons здзейсніла аб'яднанне з іншай аматарскай міні-футбольнай камандай United-15, на чале якой стаяў Цімафей Казакоў.
Каманда адрозніваецца годным узроўнем арганізацыі справаў для аматарскага калектыва, а таксама сярэднім узроўнем гульні, што адбіваецца на яе выніках.
У сезоне 2011/2012 каманда заняла 5 месца ў Д2.
У сезоне 2012/2013 каманда заняла 8 месца (з 14 камандаў) ў Д2.
У сезоне 2013/2014 каманда заняла 9 месца (з 16 камандаў) у Д2.
У сезоне 2014/2015 каманда заняла 7 месца (з 16 камандаў) у Д3 (другі дывізіён).
У сезоне 2015/2016 каманда заняла 8 месца (з 16 камандаў) у Д3 (другі дывізіён, група Б).
У ліпені 2016 г. каманда Red Bisons стала чэмпіёнам другога дывізіёна ДФЛ-2016.
У сезоне 2016/2017 каманда заняла 3 месца (з 16 камандаў) ў Лізе міні-футбола (другі дывізіён, група В), 3 месца (з 16 камандаў) у Нашай лізе, а таксама стала пераможцам Кубка Нашай лігі 2016/2017.
У сезоне 2017/2018 г. каманда Red Bisons выступала ў Прэм'ер-лізе 5х5 (Д2, Чыжоўка-арэна, вылет у 1/8 фінала) і ў Лізе міні-футбола (Д2, СК Уручча, 7 месца з 14).
У сезоне 2018/2019 гг. каманда Red Bisons выступала ў Прэм'ер-лізе 5х5 (Д2, Чыжоўка-арэна, вылет у 1/8 финала) і ў Нашай лізе (выніковае 3 месца).
У сезоне 2019/2020 гг. каманда выступала ў Прэм'ер-лізе 5х5 (зона Цэнтр, Д3, СК Дынама, першае месца ў рэгулярным чэмпіянаце, другое месца ў плэй-оф) і ў Прэм'ер-лізе 5х5 (зона Поўдзень, Чыжоўка-арэна, вылет у 1/8 фінала).
Каманда праводзіць трэніроўкі па суботах у гульнявой залі спартовага комплекса "Ратамка" (10:00-11:30).
Камандны вокліч:
- Хто мы? - Бізоны!
- Разам... - Наперад!
Календарь прошедших и будущих матчей
Новости
-
21.04.2024Анонс игрового дня 10 сезона Марафонбет Премьерлиги 5х5: 21 апреля воскресенье!
Расписание и онлайн-трансляции воскресных матчей!
-
16.04.2024Анонс игрового дня 10 сезона Марафонбет Премьерлиги 5х5: 16 апреля, вторник!
Расписание и онлайн-трансляции матчей вторника!
Фото
-
23 апреля46
-
13 апреля46
-
08 апреля43
Видео
-
21 апреля
-
12 апреля
-
05 апреля